Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іпадром назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльна падрыхтаванае месца для конна-спартыўных спаборніцтваў.

|| прыметнік: іпадромны і іпадромаўскі.

  • Іпадромная дорожка.
  • Іпадромаўскі рысак.

іпастась назоўнік | жаночы род

У іпастасі каго, у знач. прыназоўнік: (іранічны сэнс) — у якасці, у ролі. Настаўнік у іпастасі раённага начальніка [першапачаткова іпастась — сутнасць, а таксама твар, лік, сейм].

іпахондрык назоўнік | мужчынскі род

Хворы на іпахондрыю.

іпахондрыя назоўнік | жаночы род

Хваравіта-прыгнечаны псіхічны стан; беспадстаўная боязь захворвання.

|| прыметнік: іпахандрычны.

  • І. стан.

іпрыт назоўнік | мужчынскі род

Баявое атрутнае рэчыва скурна-нарыўнага дзеяння.

|| прыметнік: іпрытавы.