Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

інакш прыслоўе

  1. Тое, што і іначай.

  2. далучальны злучнік Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў.

Фразеалагізмы:

  • Інакш кажучы — іншымі словамі.
  • Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.

інахадзь назоўнік | жаночы род

Спосаб конскага бегу, пры якім адначасова выкідваюцца наперад абедзве правыя нагі або абедзве левыя.

інаходзец назоўнік | мужчынскі род

Конь, які бегае інахаддзю.

іначай прыслоўе

  1. прыслоўе: Іншым спосабам, падругому.

    • Зрабіць і.
  2. супраціўны злучнік У адваротным выпадку, а то.

    • Трэба спяшацца, і. спазніцца можна.

інаўгурацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Урачыстая працэдура ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы.

інвалід назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы.

  • І. вайны.
  • І. першай групы.

|| жаночы род: інвалідка.

|| прыметнік: інвалідны.

інваліднасць назоўнік | жаночы род

Стан, становішча інваліда, непрацаздольнасць.

  • Пенсія па інваліднасці.

інварыянт назоўнік | мужчынскі род

  1. Велічыня, што застаецца нязменнай пры тых або іншых пераўтварэннях (спецыяльны тэрмін).

  2. У мовазнаўстве: адзінка, якая заключае ў сабе асноўныя прыметы сваіх канкрэтных рэалізацый.

    • Семантычны і.

|| прыметнік: інварыянтны.

інвентар назоўнік | мужчынскі род

  1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

    • Спартыўны і.
    • Сельскагаспадарчы і.
  2. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

    • Скласці і.

Фразеалагізмы:

  • Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
  • Мёртвы інвентар — прылады працы і іншая маёмасць.

|| прыметнік: інвентарны.

інвентарызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) вопіс інвентару.

  • І. маёмасць.

|| назоўнік: інвентарызацыя.