Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

імавернасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. імаверны.

  2. Магчымасць здзяйсняльнасці, ажыццявімасць чаго-н.

    • Ступень імавернасці чаго-н.

Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з’яў.

|| прыметнік: імавернасны.

імаверны прыметнік

Магчымы, дапушчальны.

  • І. выпадак.

|| назоўнік: імавернасць.

імажынізм назоўнік | мужчынскі род

Кірунак у рускай літаратуры пачатку 20 ст., які першапачаткова апіраўся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджаў самакаштоўнасць не звязанага з рэчаіснасцю слова-вобраза.

|| прыметнік: імажынісцкі.

імажыніст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік імажынізму.

|| жаночы род: імажыністка.

|| прыметнік: імажынісцкі.

імам назоўнік | мужчынскі род

  1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

  2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

  3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці.

|| прыметнік: імамскі.

іманентны прыметнік | кніжнае

Уласцівы прыродзе самога прадмета, унутраны.

  • Іманентныя прычыны.

|| назоўнік: іманентнасць.

імартэль назоўнік | жаночы род

Тое, што і бяссмертнік.

|| прыметнік: імартэльны.

імасць назоўнік | жаночы род

  1. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. (устарэлае).

    • Скажыце, і., што там здарылася.
  2. Пра жонку блізка знаёмага суразмоўцы (размоўнае іранічны сэнс).

імбрычак назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Чайнік для заваркі чаю.

|| прыметнік: імбрычкавы.

імбір назоўнік | мужчынскі род

Прыправа з багатага на эфірны алей кораня трапічнай травяністай расліны.

|| прыметнік: імбірны.