Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іена назоўнік | жаночы род

Грашовая адзінка ў Японіі.

іерадыякан назоўнік | мужчынскі род

Манах у сане дыякана.

іераманах назоўнік | мужчынскі род

Манах у сане свяшчэнніка.

іерарх назоўнік | мужчынскі род

Асоба, якая адносіцца да вышэйшай царкоўнай іерархіі.

іерархія назоўнік | жаночы род | кніжнае

Парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў і пад.) вышэйшым.

|| прыметнік: іерархічны.

іерогліф назоўнік | мужчынскі род

Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

|| прыметнік: іерагліфічны.

  • Іерагліфічнае пісьмо.

іерыхонскі прыметнік

Тое, што і ерыхонскі.

іерэй назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і свяшчэннік.

|| прыметнік: іерэйскі.