Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ідал назоўнік | мужчынскі род

  1. Статуй, якому язычнікі пакланяліся як бажаству.

  2. Нягоднік (размоўнае лаянкавае).

    • Гэты і. высадзіў шыбу.

|| прыметнік: ідальскі.

ідалапаклоннік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

ідалапаклонства назоўнік | ніякі род

Пакланенне ідалам як рэлігійны культ.

|| прыметнік: ідалапаклонніцкі.

ідылія назоўнік | жаночы род

  1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

  2. пераноснае значэнне: Мірнае, шчаслівае існаванне (іранічны сэнс).

|| прыметнік: ідылічны.

ідыш назоўнік | мужчынскі род

Бытавая і літаратурная мова германскіх па паходжанню яўрэяў.

ідыяматыка назоўнік | жаночы род

У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы.

  • Беларуская і.

|| прыметнік: ідыяматычны.

ідыясінкразія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Павышаная, хваравітая адчувальнасць арганізма да пэўных рэчываў, пахаў.

|| прыметнік: ідыясінкразічны.

ідыятызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыроджаная разумовая адсталасць, недаразвітасць.

  2. Неразумнасць, дурнота, бязглуздасць (размоўнае).

|| прыметнік: ідыіятычны.

ідыёма назоўнік | жаночы род

У мовазнаўстве: выраз, сэнс якога не вызначаецца асобнымі значэннямі слоў, што ў яго ўваходзяць, напр. лынды біць.

|| прыметнік: ідыяматычны.

ідыёт назоўнік | мужчынскі род

  1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

  2. Дурань, тупіца (размоўнае лаянкавае).

|| жаночы род: ідыётка.