Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

івалга назоўнік

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем.

  • Свістала і. ў кустах.

|| прыметнік: івалгавы.

івасі назоўнік | жаночы род | нескланяльнае

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

|| прыметнік: івасёвы.

  • Івасёвая пуціна.