Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

іанасфера назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Верхні слой зямной атмасферы, насычаны іонамі і свабоднымі электронамі.

|| прыметнік: іанасферны.

іанізаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Выклікаць (выклікаць) іанізацыю.

  • І. газ.

іанізацыя назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі.

  • І. паветра.

|| прыметнік: іанізацыйны.