Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ёрзаць дзеяслоў | абласное | незакончанае трыванне

Седзячы, круціцца на месцы.

  • Ё. на крэсле.

|| назоўнік: ёрзанне.

ёрш1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

  2. Шчотка для мыцця бутэлек, лямпавага шкла і пад.

|| прыметнік: яршовы.

ёрш2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап’яняе.