Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ёмка1 прыслоўе

Зручна, добра.

  • Мне тут ё.
  • Ё. есці, уладкавацца.

ёмка2 назоўнік | жаночы род | абласное

Чапяла.

  • Трэба ёмку адрамантаваць: патэльні не бярэ.

ёмкі прыметнік

  1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).

    • Ё. інструмент.
  2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; размоўнае).

|| назоўнік: ёмкасць.

ёмістасць назоўнік | жаночы род

  1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго-н.; унутраны аб’ём.

    • Ё. рэзервуара.
  2. часцей Умяшчальнасць для вадкіх, сыпучых і газападобных цел.

    • Напоўніць ё. газам.
  3. пераноснае значэнне: 3 багатым унутраным зместам.

    • Ё. фразы.
    • Ё. вобразных сродкаў.

ёмісты прыметнік

  1. Змяшчальны, здольны змясціць у сабе многа чаго-н.

    • Ёмістая пасудзіна.
  2. пераноснае значэнне: 3 вялікім і багатым зместам, сэнсам.

    • Ё. характар героя.

ёмішча назоўнік | ніякі род

Пасудзіна, рэзервуар для змяшчэння чаго-н.

  • Ё. для вады.