Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ёлка назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і елка.

  2. Упрыгожаная елка ў пакоі (на плошчы) у сувязі са святам Новага года.

    • Навагодняя ё.
  3. Пра навагодняе свята з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі.

    • Звадзіць сына на ёлку.

|| памяншальная форма: ёлачка.

|| прыметнік: ёлачны.

  • Ёлачныя аздабленні.

ёлкнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца ёлкім.

  • Сала пачало ё.

ёлкі прыметнік

Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы).

  • Ёлкае сала.

|| назоўнік: ёлкасць.

ёлуп назоўнік | мужчынскі род

Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп.

ёлупень назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і ёлуп.