Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ёг назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік ёгі.

  • Гімнастыка па сістэме ёгаў.

|| прыметнік: ёгаўскі.

ёга назоўнік | жаночы род

  1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое распрацавала асобую сістэму прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

  2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.

    • Займацца ёгай.