Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ячаства назоўнік | ніякі род | размоўнае | іранічны сэнс

Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму.

ячмень1 назоўнік | мужчынскі род

Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.

|| прыметнік: ячменны і ячны.

  • Ячменная (і ячная) мука.

ячмень2 назоўнік | мужчынскі род

Гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек.

ячнішча назоўнік | ніякі род

Поле, з якога сабралі ячмень 1.

ячэйка назоўнік | жаночы род

  1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цалай сістэме падобных).

    • Ячэйка сотаў.
  2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.

    • Сям’я — пярвічная я. грамадства.
    • Падпольная я.
  3. Старая назва пярвічнай партарганізацыі.

    • Бюро ячэйкі.
  4. Невялікі акоп для аднаго стралка (спецыяльны тэрмін).

    • Агнявая я.

|| прыметнік: ячэйкавы.

ячэісты прыметнік

З мноствам ячэек (у 1 знач.), наздраваты.

  • Я. бетон.

|| назоўнік: ячэістасць.