Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ятаган назоўнік | мужчынскі род

Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал.

ятроўка назоўнік | жаночы род

Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.

ятрышнік назоўнік | мужчынскі род

Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

|| прыметнік: ятрышнікавы.