Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ясак назоўнік | мужчынскі род

Натуральны падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Усходу.

|| прыметнік: ясачны.

ясакар назоўнік | мужчынскі род

Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: ясакаравы.

ясакарнік назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Зараснік ясакару.

ясень назоўнік | мужчынскі род

Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цяжкай пруткай драўнінай, а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: ясяневы.

яскравы прыметнік

  1. Выразны, ясны, яркі.

    • Яскравыя фарбы.
    • Яскравае сонца.
  2. пераноснае значэнне: Пераканаўчы, яркі.

    • Яскравае сведчанне чаго-н.
    • Я. прыклад.

|| назоўнік: яскравасць.

яслі назоўнік

  1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.

  2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў.

    • Дзіцячыя я.
    • Адвесці дзіця ў я.

|| прыметнік: ясельны.

  • Я. ўзрост (да трох гадоў).

ясна (ясна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. ясны (у 2 знач.), чыстага светлага тону, напр. ясна-жоўты, ясна-зялёны.

яснабачанне назоўнік | ніякі род | кніжнае

Незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з’явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека.

яснець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца ясным, яснейшым.

  • Неба спакваля яснела.
  • Твар яснее (становіцца радасным).

|| закончанае трыванне: паяснець.

ясны прыметнік

  1. Яркі, зіхатлівы.

    • Я. месяц.
  2. Светлы, нічым не зацемнены.

    • Яснае неба.
    • Ясная ноч.
    • Сягоння ясна (добрае надвор’е).
  3. пераноснае значэнне: Нічым не засмучаны, спакойны.

    • Я. твар.
    • Я. позірк.
  4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

    • Ясныя абрысы гор.
    • Ясная дыкцыя.
    • Абстаноўка ясная.
    • Я. номер.
    • Усё было ясна (безасабовая форма ў знач. выказнік:: зразумела).
  5. Лагічны, стройны, дакладны.

    • Я. розум.
    • Я. адказ.

|| назоўнік: яснасць.

  • Унесці я. у гэта пытанне.