Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

яно назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | размоўнае

  1. Ужыв. ў знач. займеннік: «гэта».

    • Я. і відаць.
    • Так я. і выйшла.
  2. Ужыв. ў знач. ўзмацняльнай часціцы.

    • Я. добра пасядзець у цяньку.
    • Вось я. што! (вось, значыць, у чым справа!).

янот назоўнік | мужчынскі род

Пушны звярок з цёмна-жоўтым каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прыметнік: янотавы.

янтар назоўнік | мужчынскі род

Скамянелая смала жоўтага колеру (звычайна празрыстая), якая ўжыв. для вырабу розных аздоб, дробных каштоўных вырабаў; бурштын.

  • Пярсцёнак з янтаром.

|| прыметнік: янтарны.

  • Янтарныя пацеркі (з янтару).
  • Я. колер (залаціста-жоўты).

янтарна (янтарна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. з янтарным, празрыста-жоўтым адценнем, напр. янтарна-аранжавы, янтарна-жоўты, янтарна-карычневы.

янычары назоўнік | мужчынскі род

Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск.

|| прыметнік: янычарскі.