Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ял назоўнік | мужчынскі род

Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел.

ялавасць назоўнік | жаночы род

Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).

ялавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Заставацца ў стане ялаўкі.

  2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).

ялавы прыметнік

  1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены.

    • Ялавая карова.
  2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы.

    • Ялавыя боты.

|| назоўнік: ялавасць.

ялавіна назоўнік | жаночы род

Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога.

|| прыметнік: ялавінны.

ялавіца назоўнік | жаночы род

Ялавая карова.

ялавічына назоўнік | жаночы род

Мяса каровы як ежа.

|| прыметнік: ялавічны.

ялаўка назоўнік | жаночы род

Тое, што і ялавіца.

ялей назоўнік | мужчынскі род

Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку.

|| прыметнік: ялейны.

ялкавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца ялкавым на смак.