Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

яйка назоўнік | ніякі род

Тое, што і яйцо.

яйцавод назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба.

|| прыметнік: яйцаводны.

яйцаклетка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.

яйцаноскі прыметнік | спецыяльны тэрмін

Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы.

  • Яйцаноская парода курэй.

|| назоўнік: яйцаноскасць.

яйцародны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных.

яйцо назоўнік | ніякі род

  1. Жаночая палавая клетка чалавека. якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.

  2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

    • Несці яйцы.
    • Качынае я.
    • Я. чарапахі.
    • Змяінае я.
  3. Прадмет такой формы.

    • Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).
  4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

    • Мурашыныя яйцы.
  5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

    • Крутое я.

|| памяншальная форма: яечка.

|| прыметнік: яечны.

  • Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).