Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

яга назоўнік | жаночы род

У казках: баба-яга.

ягада назоўнік | жаночы род

Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.

  • Ягады малін.
  • Аднаго поля ягады (пераноснае значэнне: зусім свой па духу, паводзінах чалавек; размоўнае, звычайна неадабральнае).

|| памяншальная форма: ягадка.

|| прыметнік: ягадны.

  • Я. год.

ягадзіца назоўнік | жаночы род

  1. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча.

  2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прыметнік: ягадзічны.

ягаднік назоўнік | мужчынскі род

  1. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

  2. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (размоўнае).

|| жаночы род: ягадніца.

|| прыметнік: ягаднікавы.

ягамосць назоўнік | мужчынскі і жаночы род | устарэлае

Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.

  • Сядайце за стол, ягамосці.

ягдташ назоўнік | мужчынскі род

Паляўнічая сумка для дзічыны.

ягель назоўнік | мужчынскі род

Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох.

|| прыметнік: ягельны.

  • Ягельнае покрыва.
  • Ягельная тундра.

ягня (ягнё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня авечкі.

|| прыметнік: ягнячы.

ягніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца 2.

|| закончанае трыванне: аягніцца.

|| назоўнік: ягненне.

яго займеннік

  1. гл. ён.

  2. займеннік: прыналежнае Які належыць яму.

    • Яго сям’я.