Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ява назоўнік | жаночы род

Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара.

  • Мара стала явай.

явар назоўнік | мужчынскі род

  1. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.

  2. толькі Драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: яваравы.

явачны прыметнік

  1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).

    • Явачныя дні.
  2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).

    • Явачная кватэра.
  3. Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.

    • Усяліцца ў дом явачным парадкам.

явіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прыйсці куды-н., з’явіцца дзе-н.

  • Я. ў суд.

|| незакончанае трыванне: яўляцца.

|| назоўнік: яўка.