Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

юшка1 назоўнік | жаночы род

Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.

|| прыметнік: юшачны.

юшка2 назоўнік | жаночы род

  1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.

    • Акунёвая ю.
  2. Поліўка (у 1 знач.).

    • Грыбная ю.
  3. Жыжка ва ўсякай страве.

    • Сёрбай юшку, на дне гушча! (з народнага).
  4. пераноснае значэнне: Кроў (размоўнае).

    • Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.