Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

юда (іўда) назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае

Здраднік (ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста).

юдафоб назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Тое, што і антысеміт.

|| жаночы род: юдафобка.

|| прыметнік: юдафобскі.

юдоль назоўнік | жаночы род

  1. Даліна, лог (устарэлае).

  2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (устарэлае кніжнае).

    • Ю. смутку.
    • Ю. плачу.
    • Зямная ю.