Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ювелір назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў.

ювелірны прыметнік

  1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.

    • Ювелірная майстэрня.
    • Ювелірныя вырабы.
  2. пераноснае значэнне: Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.

    • Ювелірная работа.
    • Ювелірнае выкананне.