Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эўкаліпт назоўнік | мужчынскі род

  1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, якое вельмі хутка расце і дасягае вялікіх памераў.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: эўкаліптавы.

эўрыка выклічнік

Вокліч у значэнні: знайшоў, зразумеў, адкрыў.

эўрыстыка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Сукупнасць даследчых метадаў, якія выкарыстоўваюцца для адкрыцця раней невядомага.

  2. Метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, дыялогаў, які стымулюе ў вучняў развіццё актыўнага пошуку рашэнняў, а таксама тэорыя такой методыкі.

|| прыметнік: эўрыстычны.

  • Эўрыстычныя метады навучання.

эўфемізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Слова або выраз, якія замяняюць грубы або нязручны для дадзенай сітуацыі сэнс.

|| прыметнік: эўфемістычны.