Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эцюд назоўнік | мужчынскі род

  1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

  2. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характеру, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

    • Лінгвістычныя эцюды.
  3. Музычны твор віртуознага характару.

    • Эцюды Чэрні для цымбалаў.
  4. Від практыкавання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

    • Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
  5. множны лік: Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

    • Пайсці на эцюды.

|| прыметнік: эцюдны.

эцюднік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльная плоская скрынка з прыналежнасцямі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюда.