Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эфект назоўнік | мужчынскі род

  1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.

    • Яго словы мелі незвычайны э.
  2. Дзеянне як вынік чаго-н.

    • Э. ад прымянення новай апаратуры.
  3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні.

    • Эфекты дажджу ў тэатры.

эфектны прыметнік

Які стварае эфект (у 1 знач.).

  • Э. гарнітур.

|| жаночы род: эфектнасць.

эфектыўны прыметнік

Які дае эфект (у 2 знач.), дзейсны, выніковы.

  • Э. спосаб гаспадарання.

|| назоўнік: эфектыўнасць.

эфемерны назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Часовы, недаўгавечны.

    • Эфемерныя радасці.
  2. Нерэальны, уяўны.

    • Эфемерная задума.

|| назоўнік: эфемернасць.

эфес назоўнік | мужчынскі род

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

|| прыметнік: эфесны.

эфіопы назоўнік | мужчынскі род

Агульная назва насельніцтва Эфіопіі.

|| жаночы род: эфіопка.

|| прыметнік: эфіопскі.

эфір назоўнік | мужчынскі род

  1. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод.

    • Простыя эфіры.
  2. У старых тэорыях фізікі: асобае суцэльнае асяроддзе, што запаўняе сусветную прастору.

  3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

    • У эфіры гучыць музыка.

|| прыметнік: эфірны.

  • Э. час.

эфіранос назоўнік | мужчынскі род

Эфіраносная расліна.

эфіраносны прыметнік

Які ўтрымлівае эфірны алей.

  • Эфіраносныя расліны.

|| назоўнік: эфіраноснасць.

эфірны прыметнік

  1. гл. эфір.

  2. пераноснае значэнне: Бесцялесны, незямны (кніжнае іранічны сэнс).

    • Эфірнае стварэнне.

|| назоўнік: эфірнасць.