Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эпалеты назоўнік | мужчынскі род

У царскай арміі і некаторых замежных арміях: парадныя пагоны афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаныя махрамі, пазументамі.

|| прыметнік: эпалетны.

эпапея назоўнік | жаночы род

  1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі.

    • Э. Івана Мележа «Людзі на балоце».
  2. пераноснае значэнне: Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд.

    • Э. Вялікай Айчыннай вайны.

|| прыметнік: эпапейны.

эпас назоўнік | мужчынскі род

  1. Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спецыяльны тэрмін).

  2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні.

    • Былінны э.

|| прыметнік: эпічны.

  • Э. жанр.

эпахальны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Які вызначае эпоху; важны, значны.

  • Эпахальныя творы мастацкай літаратуры.

|| назоўнік: эпахальнасць.

эпоха назоўнік | жаночы род

Вялікі прамежак часу, які выдзяляецца па якіх-н. характэрных падзеях, з’явах.

  • Геалагічныя эпохі.
  • Э. феадалізму.
  • Савецкая э.

эпігон назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў.

|| прыметнік: эпігонскі.

эпігонства назоўнік | ніякі род | кніжнае

Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы.

|| прыметнік: эпігонскі.

эпіграма назоўнік | жаночы род

Кароткі сатырычны верш, які востра высмейвае якую-н. пэўную асобу.

  • Эпіграмы Кондрата Крапівы.

|| прыметнік: эпіграматычны.

эпіграф назоўнік | мужчынскі род

Выслоўе (або кароткая цытата), што змяшчаецца перад творам або перад асобным яго раздзелам, у якім аўтар раскрывае сваю задуму, ідэю твора ці яго часткі.

|| прыметнік: эпіграфічны.

эпіграфіка назоўнік | жаночы род

Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прыметнік: эпіграфічны.