Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эмаль назоўнік | жаночы род

  1. Непразрыстая шклопадобная каляровая маса для пакрыцця металічных прадметаў.

  2. звычайна зборны назоўнік: Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай.

    • Грузінскія эмалі.
  3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спецыяльны тэрмін).

  4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку.

|| прыметнік: эмалевы.

эмаліраваны прыметнік

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

  • Э. посуд.

эмаліраваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| назоўнік: эмаліраванне і эмаліроўка.

|| прыметнік: эмаліровачны.

  • Эмаліровачныя работы.

эмаліроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. эмаліраваць.

  2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

    • Няякасная э.

эмаліроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго-н.

|| жаночы род: эмаліроўшчыца.

|| прыметнік: эмаліроўшчыцкі.

эмансіпацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, нераўнапраўя.

|| прыметнік: эмансіпацыйны.

эмацыянальны прыметнік

  1. гл. эмоцыя.

  2. Які выражае эмоцыі, насычаны, выкліканы імі.

    • Эмацыянальная размова.
  3. Здольны жыва рэагаваць, які лёгка паддаецца эмоцыям.

    • Эмацыянальная асоба.

|| назоўнік: эмацыянальнасць.

эмбарга назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін

Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве.

  • Эканамічнае э.

эмблема назоўнік | жаночы род

Умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця.

  • Серп і молат — э. працы.

|| прыметнік: эмблематычны.

эмбрыялогія назоўнік | жаночы род

Раздзел біялогіі,які вывучае ўтварэнне і развіццё эмбрыёнаў.

|| прыметнік: эмбрыялагічны.