Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эластык назоўнік | мужчынскі род

Сінтэтычнае эластычнае валакно, а таксама вырабы з яго.

  • Панчохі з эластыку.

|| прыметнік: эластычны.

эластычны прыметнік

  1. гл. эластык.

  2. Гнуткі і пругкі.

    • Э. бінт.
  3. пераноснае значэнне: Плаўны, пазбаўлены рэзкасці.

    • Эластычныя рухі.

|| назоўнік: эластычнасць.

элеватар назоўнік | мужчынскі род

  1. Збожжасховішча з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і адгрузкі зерня.

    • Везці пшаніцу на э.
  2. Транспарцёр для перамяшчэння грузаў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: элеватарны.

элегантны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Зграбны, прыгожы, з густам.

  • Элегантнае адзенне.

|| назоўнік: элегантнасць.

элегічны назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. гл. элегія.

  2. Сумны, журботны, летуценны.

    • Элегічныя думы.

|| назоўнік: элегічнасць.

элегія назоўнік | жаночы род

Лірычны верш, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму, а таксама музычны твор такога характару.

|| прыметнік: элегічны.

электра прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да электрычнасці (у 1 знач.), напр. электрабіялогія, электрадуга, электрадынаміка, электрамагнетызм, электрастатыка, электраўзбуджальнасць;
  • 2) які мае адносіны да электрычнасці (у 2 знач.), напр. электраабсталяванне, электрааўтаматыка, электрабур, электраворыва, электрадаенне, электразабеспячэнне, электраінкубатар, электракардыяграма, электраплітка, электраплуг, электрапоезд, электрапомпа, электрапрайгравальнік, электрасетка, электраўзброенасць, электраэнергетыка;
  • 3) які мае адносіны да электрычнасці (у 3 знач.),электрасветлавы, электрасвятло, электрасвяцільнік;
  • 4) які мае адносіны да работы з электрычнымі прыборамі, абсталяваннем, напр. электраманцёр, электрарамонтны.

электрабур назоўнік | мужчынскі род

Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін.

электравоз назоўнік | мужчынскі род

Лакаматыў, што працуе ад электрасеткі.

|| прыметнік: электравозны.

электравозабудаванне назоўнік | ніякі род

Выпуск электравозаў.

|| прыметнік: электравозабудаўнічы.