Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эгацэнтрызм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Крайняя форма праяўлення эгаізму.

|| прыметнік: эгацэнтрычны.

эгацэнтрык назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Тое, што і эгацэнтрыст.

эгацэнтрыст назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Чалавек, якому ўласцівы эгацэнтрызм.

|| жаночы род: эгацэнтрыстка.

|| прыметнік: эгацэнтрычны.

эгаізм назоўнік | мужчынскі род

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над грамадскімі і інтарэсамі іншых людзей.

|| прыметнік: эгаістычны.

эгаіст назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм, сябелюб.

|| жаночы род: эгаістка.

|| прыметнік: эгаістычны.

эгаістычны прыметнік

  1. гл. эгаізм і эгаіст.

  2. Прасякнуты эгаізмам, сябелюбівы.

    • Эгаістычная асоба.
    • Эгаістычныя мэты.
    • Паступіць эгаістычна (прыслоўе).

|| назоўнік: эгаістычнасць.

эге (э-ге-ге) выклічнік

Ужыв. пры выяўленні чаго-н. важнага ці нечаканага у знач. вось яно што, вось яно як.

  • Эге! Аказваецца вось у чым справа!

эгіда назоўнік | жаночы род

Пад эгідай чыёй (высокае) — пад чыім-н. заступніцтвам, кіраўніцтвам.

  • Пад эгідай закона.