Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

эвакапункт назоўнік | мужчынскі род

Эвакуацыйны пункт.

  • Э. для раненых.

эвакашпіталь назоўнік | мужчынскі род

Эвакуацыйны шпіталь.

эвакуацыя назоўнік | жаночы род

Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце.

|| прыметнік: эвакуацыйны.

эвакуіраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н.

  • Дадому вярталіся эвакуіраваныя (назоўнік).

|| зваротны стан: эвакуіравацца.

эвалюцыя назоўнік | жаночы род

Развіццё, працэс паступовага бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення.

|| прыметнік: эвалюцыйны.

  • Эвалюцыйнае развіццё.
  • Эвалюцыйнае вучэнне (вучэнне аб паходжанні і развіцці жыцця).

эвалюцыянізм назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жыцця.

|| прыметнік: эвалюцыяністычны і эвалюцыянісцкі.

эвалюцыяніраваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, зазнаць (зазнаваць) эвалюцыю.

|| назоўнік: эвалюцыяніраванне.

эвалюцыяніст назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Прыхільнік эвалюцыянізму.

|| жаночы род: эвалюцыяністка.

|| прыметнік: эвалюцыянісцкі.

эвенкі назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: эвенкійка.

|| прыметнік: эвенкійскі.

эвентуальны назоўнік | жаночы род | кніжнае

Магчымы пры пэўных умовах.

|| назоўнік: эвентуальнасць.