Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шэдэўр назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Выключны па сваіх вартасцях твор мастацтва, літаратуры, майстэрства.

  • Шэдэўры архітэктуры.

шэзлонг назоўнік | мужчынскі род

Лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы.

  • Пляжны ш.

|| прыметнік: шэзлонгааы.

шэйк назоўнік | мужчынскі род

Эксцэнтрычны парны танец.

шэйх назоўнік | мужчынскі род

  1. У арабскіх краінах: галава роду, старэйшына абшчыны.

  2. У мусульман: асоба, якая належыць да вышэйшага духавенства, вучоны-багаслоў, прававед.

шэльма назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Махляр, круцель; нягоднік, паганец.

|| прыметнік: шальмоўскі.

шэльф назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбярэжная мелкаводная частка акіяна вакол мацерыка (з глыбінямі да 200 м).

  • Кантынентальны ш.

|| прыметнік: шэльфавы.

  • Шэльфавая зона.

шэнкель назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём.

  • Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).

шэпт назоўнік | мужчынскі род

  1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак.

    • Гаварыць шэптам.
    • Ш. хваль (пераноснае значэнне).
  2. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэту.

    • Пра гэта ўжо пусцілі ш.
    • Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).
  3. Набор слоў, якія паводае забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу, заклінанне (размоўнае).

    • Лячыць шэптамі.

шэра (шэра-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) шэры (у і знач.), з шэрым адценнем, напр. шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны;
  • 2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. шэра-жоўты, шэра-залацісты.

шэравокі прыметнік

З шэрымі вачамі.