Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шуба назоўнік | жаночы род

  1. Зімовае верхняе адзенне з футра.

    • Лісіная ш.
  2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл.

    • Ш. вавёркі.

|| прыметнік: шубны.

шугаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.

    • Шугаў пажар.
    • Шугае агонь.
    • З акон шугала полымя.
    • Над лесам шугае зарыва.
    • На дварэ шугала вясна (пераноснае значэнне).
  2. Прыліваць да твару (пра кроў).

    • Кроў шугае ў твар.
  3. Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).

    • Цяпло шугае ў твар.
  4. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.

    • Ш. імянінніка.
  5. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.

    • Птушкі шугаюць угару.
    • Велічныя сосны шугаюць у неба (пераноснае значэнне: высяцца).
  6. Добра расці, буяць.

    • Шугае расліннасць.

|| аднакратны дзеяслоў: шугануць.

|| назоўнік: шуганне.

шукаемы прыметнік

У матэматыцы: які неабходна вызначыць, устанавіць.

  • Шукаемая велічыня.
  • Знайсці шукаемае (назоўнік).

шукальны прыметнік

  1. Які выказвае пошук каго-, чаго-н.

    • Шукальныя рухі.
  2. Які імкнецца здабыць чыю-н. прыхільнасць, спагаду.

    • Ш. погляд.

шукальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, заняты пошукам, здабываннем чаго-н.

    • Ш. жэньшэню.
    • Шукальнікі алмазаў.
    • Ш. прыгод.
  2. Прыстасаванне ў розных прыборах, якое аблягчае знаходжанне якога-н. прадмета, аб’екта (спецыяльны тэрмін).

    • Ш. у фотаапараце.

|| жаночы род: шукальніца.

|| прыметнік: шукальніцкі.

шуканне назоўнік | ніякі род

  1. гл. шукаць.

  2. Імкненне да чаго-н. новага, старэнні знайсці новыя шляхі (у навуцы, мастацтве).

    • Творчыя шуканні.

шуканы прыметнік

Якога шукаюць, які неабходна адшукаць.

  • Знайсці шуканую кнігу.

шукаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Старацца знайсці або выявіць.

    • Ш. у поцемках клячку.
    • Ш. неабходную кнігу.
    • Ш. праўду.
    • Ш. вачамі каго-н. (старацца ўбачыць).
  2. Старацца атрымаць.

    • Ш. заступніцтва.
    • Ш. работу або работы.
    • Ш. дапамогі.
  3. Імкнуцца да новага (у навуцы, мастацтве).

|| назоўнік: шуканне.

шула (шуло) назоўнік | ніякі род

  1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна.

    • Хата на шулах, без вуглоў.
  2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот.

    • Навесіць вароты на шулы.

шулер назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама (пераноснае значэнне) увогуле махляр.

|| прыметнік: шулерскі.

  • Ш. прыём (таксама пераноснае значэнне: махлярскі, несумленны).