Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шрам назоўнік | мужчынскі род

След на скуры ад раны.

  • Глыбокі ш. на твары.
  • Шрам на дрэве (пераноснае значэнне).

шрапнель назоўнік | жаночы род

Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі.

|| прыметнік: шрапнельны.

шраціна назоўнік | жаночы род

Адзін шарык ружэйнага шроту.

шрот назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Дробныя свінцовыя шарыкі для стральбы з паляўнічай стрэльбы.

|| прыметнік: шротавы.

шротніца назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Мяшочак ці каробачка для захоўвання шроту.

шруба назоўнік | жаночы род

Шпень са спіральнай нарэзкай.

  • Галоўка шрубы.

|| памяншальная форма: шрубка.

|| прыметнік: шрубавы.

шрубавальны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Тое, што і шрубарэзны.

шрубаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць на чым-н. шрубавую нарэзку.

    • Ш. стрыжань.
  2. Укручваць або выкручваць шрубу.

  3. Змацоўваць шрубамі.

    • Ш. дошкі.

|| назоўнік: шрубаванне.

шрубарэзны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для наразання шрубавай разьбы.

  • Ш. станок.

шрыфт назоўнік | мужчынскі род

Камплект друкарскіх літар пэўнага памеру і формы, а таксама іх адбітак.

  • Дробны ш.

|| прыметнік: шрыфтавы.