Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шмалец назоўнік | мужчынскі род

Гусіны тлушч.

|| прыметнік: шмальцавы.

  • Шмальцавая мазь.

шмальцаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Запэцкваць, вымазваць чым-н. тлустым, ліпкім.

  • Ш. целагрэйку.

|| закончанае трыванне: вышмальцаваць.

|| назоўнік: шмальцаванне.

шманаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

І не шманае (размоўнае) — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе, захоўвае поўны спакой.

шмараванне назоўнік | ніякі род | размоўнае

  1. гл. шмараваць.

  2. Лячэбная мазь, лякарства.

    • Прыгатаваць ш. нанач.

шмараваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н.

    • Ш. варам дратву.
    • Ш. шкло.
  2. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н.

    • Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса.

|| закончанае трыванне: нашмараваць.

|| зваротны стан: шмаравацца.

  • Ш. шкіпінарам.

|| закончанае трыванне: нашмаравацца.

|| назоўнік: шмараванне.

шмаравоз назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае

Неахайны чалавек, мурза.

шмаргануць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. шморгаць.

  2. Хутка, непрыкметна пайсці, прашмыгнуць (размоўнае).

    • Ш. за дзверы.

шмат1 прыслоўе

  1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа.

    • Ш. працуе.
    • Ш. часу прайшло.
    • Працы ў мяне цяпер ш. (у знач. выказнік:).
    • Ці ш. людзей сабралася?
  2. У спалучэнні з прым. і прыслоўе вышэйш. ст. азначае: значна, намнога.

    • Ён ш. маладзейшы за мяне.
  3. У спалуч. з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае.

    • Ш. каму расказала пра гэта.
    • Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.

шмат2 назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Абрывак, адарваны кавалак чаго-н.

  • Валяліся шматы паперы.

шмат3 прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. шмат1, многа, напр. шматвопытны, шматвяковы, шматгалосы, шматскладовы, шматкаляровы.