Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шлагбаум назоўнік | мужчынскі род

Пад’ёмная ці рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на пераездах, заставах.

шлак назоўнік | мужчынскі род

Застылыя рэшткі пасля выплаўкі металу з руды.

|| прыметнік: шлакавы.

шлакабетон назоўнік | мужчынскі род

Бетон з сумесі цэменту, пяску і шлаку.

|| прыметнік: шлакабетонны.

шланг назоўнік | мужчынскі род

Гнуткая труба для адводу, усмоктвання, пералівання і пад. вадкасцей, газу, сыпучых рэчываў.

  • Ссыпаць збожжа цераз ш.
  • Пажарны ш.

|| прыметнік: шлангавы.

шлейка назоўнік | жаночы род

  1. Стужка ці палоска тканіны, перакінутая цераз плячо, якая падтрымлівае спадніцу, ліфчык і пад.

  2. Падцяжкі.

    • Штаны на шлейках.

|| прыметнік: шлеечны.

шлейф назоўнік | мужчынскі род

  1. Доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду.

  2. пераноснае значэнне: Тое, што цягнецца, сцелецца за чым-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Вадзяны ш. за цеплаходам.
    • Ш. газу.
  3. Комплекс навясных і прычапных агрэгатаў да самаходнай машыны (спецыяльны тэрмін).

    • Ш. машын для трактара.

|| прыметнік: шлейфны і шлейфавы.

шлем назоўнік | мужчынскі род

  1. Старажытны металічны воінскі галаўны ўбор, які ахоўваў галаву ад удараў, стрэл.

  2. Спецыяльны галаўны ўбор лётчыкаў, танкістаў, спартсменаў і інш., а таксама асаблівы галаўны ўбор для аховы ад сонечных прамянёў.

    • Скураны ш.
    • Коркавы ш.
  3. Спецыяльнае прыстасаванне, якое ахоўвае галаву і ізалюе яе ад навакольнага асяроддзя.

    • Вадалазны ш.
    • Кіслародны ш. (які забяспечвае паступленне кіслароду).

шлемафон назоўнік | мужчынскі род

Шлем лётчыкаў, касманаўтаў, танкістаў з прыстасаваннямі для ўключэння ў перагаворныя і інш. устройствы.

|| прыметнік: шлемафонны.

шлюб назоўнік | мужчынскі род

  1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае, узаконенае жыццё мужчыны і жанчыны.

    • Зарэгістраваць ш.
    • Уступіць у ш.
  2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз.

    • Ехаць да шлюбу.

|| прыметнік: шлюбны.

шлюбаразводны прыметнік

Які мае адносіны да разводу, да скасавання шлюбу.

  • Ш. працэс.