Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

шкада прыслоўе

  1. Пра пачуццё жалю, спагады і пад. да каго-, чаго-н.

    • Ш. хворай сястры.
    • Ш. глядзець на яго.
  2. выказнік: Пра нежаданне аддаць, страціць і пад. што-н.

    • Мне нічога не ш. для вас.
    • Гадка з’есці і ш. кінуць (прымаўка).
  3. выказнік, са злучнікамі «што», «калі» ці без іх.

    • Даводзіцца пашкадаваць.
    • Ш., што яны не прыедуць.
  4. пабочн. На жаль.

    • З’ездзіць бы, ды, ш., часу няма!

шкадаванне назоўнік | ніякі род

  1. Пачуццё смутку аб чым-н. страчаным, непапраўным, засмучэнне з прычыны чаго-н. непажаданага.

    • Ш. аб незваротнай страце.
  2. Спагада, спачуванне.

    • Адчуваць ш. да каго-н.
    • Зірнуць на каго-н. са шкадаваннем.

шкадаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

    • Ш. бежанцаў.
  2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

    • Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.
    • Ш. грошы або грошай.
  3. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

    • Ш. аб зробленых памылках.
    • Шкадую, што не пайшоў у тэатр.
  4. Не адважвацца што-н. зрабіць.

    • Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| закончанае трыванне: пашкадаваць.

шкадлівы1 прыметнік

  1. Які прыносіць шкоду, шкодны.

    • Шкадлівае паветра.
  2. Які робіць шкоду, гарэзлівы, памаўзлівы.

    • Ш. кот.

|| назоўнік: шкадлівасць.

шкадлівы2 прыметнік

Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль.

  • Ш. голас.

|| назоўнік: шкадлівасць.

шкала назоўнік | жаночы род

  1. Лінейка або табліца з дзяленнямі ў розных прыборах.

    • Ш. прыёмніка.
  2. Сістэма лікаў, велічынь ва ўзыходным і сыходным парадку (спецыяльны тэрмін).

    • Ш. заработнай платы.

|| прыметнік: шкальны.

шкалярства назоўнік | ніякі род | размоўнае | неадабральнае

Несамастойны, начотніцкі падыход да чаго-н.

|| прыметнік: шкалярскі.

шканцы назоўнік | спецыяльны тэрмін

Месца ў сярэдняй частцы верхняй палубы ваенных караблёў, дзе адбываюцца агляды, цырымоніі і пад.

  • Каманда выстраена на шканцах.

|| прыметнік: шканцавы.

  • Ш. журнал (суднавы журнал).

шкарлупіна назоўнік | жаночы род

Цвёрдая абалонка чаго-н. (яйца, арэха).

  • Замыкацца ў сваёй шкарлупіне (пераноснае значэнне: замыкацца ў вузкім коле сваіх інтарэсаў, перажыванняў).

шкарлятына назоўнік | жаночы род

Заразная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая суправаджаецца болем у горле, сыпам і далейшым лушчэннем скуры.

|| прыметнік: шкарлятынавы і шкарлятынозны.

  • Шкарлятынавая эпідэмія.
  • Шкарлятынозная высыпка.