Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

швабра назоўнік | жаночы род

Мятла з мачалы, вяровак і пад., уробленых у калодку.

|| прыметнік: швабравы.

швагер назоўнік | мужчынскі род

Брат жонкі або муж сястры ці швагеркі.

швагерка назоўнік | жаночы род

Жончына сястра.

швайка назоўнік | жаночы род

Плоскае шыла, якім колюць свіней.

|| прыметнік: шваечны.

швальня назоўнік | жаночы род | устарэлае

Кравецкая майстэрня.

швартаваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Прымацоўваць марское судна швартовамі да прычальных прыстасаванняў.

|| зваротны стан: швартавацца.

|| закончанае трыванне: прышвартаваць і адшвартаваць.

|| зваротны стан: прышвартавацца і адшвартавацца.

|| назоўнік: швартоўка і швартаванне.

|| прыметнік: швартоўны.

  • Швартоўнае прыстасаванне.

швартовы прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які мае адносіны да работ у час стаянкі судна на швартовых.

  • Швартовае прыстасаванне.

швартоў назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Канат, трос, якім прывязваецца марское судна да прычальных прыстасаванняў.

  • Аддаваць швартовы (адвязваць судна ад прычала).

швах размоўнае | выказнік

Дрэнна, кепска.

  • Наша справа ш.

швачка назоўнік | жаночы род

Жанчына, якая прафесійна займаецца шыццём.