Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чэзлы прыметнік

  1. Які слаба расце, хілы (пра расліны).

  2. Хваравіты, слабы, кволы.

|| назоўнік: чэзласць.

чэзнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца чэзлым (у і знач.).

    • Ад засухі чэзла ўсё на полі.
  2. Губляць здароўе, сілы.

    • Хлопчык чэз на вачах.
  3. Станавіцца менш выразным, змяншацца, прападаць.

    • На світанні зоркі на небе чэзлі, станавіліся нябачнымі.

чэк1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы прад’яўніку сумы з бягучага рахунку ці пералічэнні грошай на іншы рахунак.

    • Ч. на прад’яўніка.
    • Падпісаць ч.
  2. Талон з касы з пацвярджэннем сумы, атрыманай за тавар, а таксама талон у касу ад прадаўца з указаннем сумы, якую патрэбна заплаціць.

|| прыметнік: чэкавы.

  • Чэкавая кніжка.

чэк2 назоўнік | мужчынскі род

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для затрымкі вады.

  • Рысавыя чэкі.

|| прыметнік: чэкавы.

чэка назоўнік | жаночы род | нескланяльнае

Скарочаная назва надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй; існавала ў СССР у перыяд 1918— 1922 гг.

чэкмень назоўнік | мужчынскі род

Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.

чэкіст назоўнік | мужчынскі род | гістарычнае

Супрацоўнік Чэка.

|| жаночы род: чэкістка.

|| прыметнік: чэкісцкі.

чэлядзь назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Насельніцтва феадальнай вотчыны Старажытнай Русі, якое знаходзілася ў разнастайных формах залежнасці ад феадалаў.

  2. Дваровыя людзі, слугі памешчыка пры прыгонным праве.

  3. пераноснае значэнне: Людзі нізкага службовага становішча, якія імкнуцца выслужыцца перад высокапастаўленымі асобамі (пагардлівае).

чэмер назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і чамярыца.

|| прыметнік: чэмерны.

чэмпіянат назоўнік | мужчынскі род

Спаборніцтва на першынство ў якім-н. відзе спорту або ў спартыўных гульнях.

  • Ч. свету па скачках у вышыню.