Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чыгун назоўнік | мужчынскі род

  1. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь.

    • Выплаўка чыгуну.
  2. Гаршчок з такога сплаву.

    • Паставіць ч. у неч.

|| памяншальная форма: чыгунок і чыгунчык.

|| прыметнік: чыгунны.

чыгуналіцейны прыметнік

Які мае адносіны да выплаўкі чыгуну (у 1 знач.)

  • Ч. завод.

чыгуналіцейшчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які займаецца выплаўкай чыгуну, ліццём чыгунных вырабаў.

чыгунаплавільны прыметнік

Тое, што і чыгуналіцейны.

  • Ч. завод.

чыгуначнік назоўнік | мужчынскі род

Работнік чыгуначнага транспарту.

|| жаночы род: чыгуначніца.

чыгунка назоўнік | жаночы род

  1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў.

    • Пракласці чыгунку.
    • Рамонт чыгункі.
  2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе.

    • Працаваць дыспетчарам на чыгунцы.
  3. Чыгунная печка (размоўнае).

|| прыметнік: чыгуначны.

чыж назоўнік | мужчынскі род

Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

|| прыметнік: чыжоў і чыжовы.

чыжык1 назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і чыж.

|| прыметнік: чыжыкавы.

чыжык2 назоўнік | мужчынскі род

Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца ў круг ударам другой палачкі, а таксама сама такая палачка.

  • Гуляць у чыжыка.

чый1 займеннік

  1. пытальны. Указвае на прыналежнасць каму-, чаму-н.

    • Чыя гэта хата?
    • Ч. гэта нож?
  2. пытальны і адносны. З якой сям’і, з якога роду.

    • Ч. ты будзеш?
  3. неазнач. Тое, што і чый-небудзь (размоўнае).

    • Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.
  4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

    • Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.
  5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

  6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

    • Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.