Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чуб назоўнік | мужчынскі род

  1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

  2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы ў запарожцаў і ўкраінскіх казакоў; асяледзец.

  3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

    • Курыца з чубам.

Брацца за чубы (размоўнае неадабральнае) — біцца.

|| памяншальная форма: чубок.

чубатка назоўнік | жаночы род

Птушка з чубам на галаве (звычайна пра курыцу).

чубаты прыметнік

  1. З чубам.

    • Чубатая курыца.
  2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

    • Ч. шалфей.
    • Ч. рабчык.

|| назоўнік: чубатасць.

чубіцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Біцца; сварыцца.

чубіць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тузаць за валасы, сварыцца, лаяцца з кім-н.

  • Хто каго любіць, той таго і чубіць (прыказка).

чуваць выказнік

  1. Можна чуць, чуецца.

    • Ч. як дождж барабаніць у шыбы.
  2. Ёсць звесткі пра каго-, што-н. (размоўнае).

    • Што ч. на свеце?
    • Бацька не вярнуўся з вайны, і нічога не чуваць пра яго.
  3. Успрыймацца органамі пачуццяў.

    • Ч. пах дыму.

чувашы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чувашскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| жаночы род: чувашка.

|| прыметнік: чувашскі.

чувякі назоўнік | мужчынскі род

Мяккі абутак без абцасаў (пераважна ў народаў Каўказа).

|| прыметнік: чувячны.

чудзь назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

У Старажытнай Русі: агульная назва некаторых заходняфінскіх плямён.

|| прыметнік: чудскі.

чужаземец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек з чужой краіны; іншаземец.

|| жаночы род: чужаземка.