Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чмель назоўнік | мужчынскі род

Насякомае сямейства пчаліных з тоўстым махнатым цельцам.

|| прыметнік: чмяліны.

чмурыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адурманьваць, тлуміць.

    • Не чмуры мне галавы.
  2. Ашукваць, абдурваць, збіваць з толку каго-н.

|| закончанае трыванне: ачмурыць.

чмурэць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца дурным; дурнець.

чмут назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Ашуканец, несумленны ў адносінах да людзей чалавек.

  2. Дурман, ачмурэнне.

    • Змятаць з дарог старых законаў ч.

чмуціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Баламуціць, дурыць галаву, вярзці бязглуздзіцу.

|| закончанае трыванне: ачмуціць.

чмыхаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. З шумам выпускаць паветра праз ноздры.

  2. Смеючыся, плачучы ўтвараць гук носам ці губамі.

  3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

  4. пераноснае значэнне: Выражаць незадаволенасць чым-н. (размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: чмыхнуць.

|| назоўнік: чмыханне.

чмякацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Падаць з глухім, мяккім гукам.

|| аднакратны дзеяслоў: чмякнуцца.

|| назоўнік: чмяканне.

чмякаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і чвякаць.

|| аднакратны дзеяслоў: чмякнуць.

|| назоўнік: чмяканне.