Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

член назоўнік | мужчынскі род

  1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у састаў якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

    • Правадзейны ч. Акадэміі навук.
    • Ч. Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

    • Ч. прапорцыі (спецыяльны тэрмін).
    • Ч. сказа.
  3. Частка цела (часцей пра канечнасці).

    • За час доўгага сядзення ў лодцы ў экскурсантаў анямелі ўсе члены, асабліва ногі.
  4. Тое, што і артыкль (спецыяльны тэрмін).

    • Азначальны ч. (напр. у нямецкай мове — dеr, dіе, dаs).

|| прыметнік: членскі і членны.

член-карэспандэнт назоўнік | мужчынскі род

Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе састаў без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).

|| прыметнік: член-карэспандэнцкі.

членараздзельны прыметнік

Выразны, зразумелы, ясны (пра гукі мовы, пра мову).

  • Гаварыць членараздзельна (прыслоўе).

|| назоўнік: членараздзельнасць.

членашкодніцтва назоўнік | ніякі род

  1. Наўмыснае пашкоджанне якога-н. члена ці органа свайго цела.

  2. Прычыненне знявечання каму-н.

|| прыметнік: членашкодніцкі.

членства назоўнік | ніякі род

Удзел у арганізацыі, таварыстве, саюзе і пад. на правах члена (у 1 знач.).

членістаногія назоўнік | ніякі род

Вышэйшы тып беспазваночных жывёл, цела і канечнасці якіх падзелены на сегменты (членікі).

членісты прыметнік

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

  • Членістыя жывёлы, расліны.

|| назоўнік: членістасць.

чляніцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Дзяліцца на асобныя часткі, члены; расчляняцца.

  • Слова членіцца на корань і суфіксы.

|| закончанае трыванне: расчляніцца.

|| назоўнік: чляненне.

чляніць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Дзяліць на асобныя часткі, члены; расчляняць.

|| закончанае трыванне: расчляніць.

|| назоўнік: чляненне.