Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чвакаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і чаўкаць (у 2 знач.).

|| назоўнік: чваканне.

чвартаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

У старажытнасці: пакараць (караць) смерцю адсячэннем рук, ног і галавы.

|| назоўнік: чвартаванне.

чвэртка назоўнік | жаночы род

Тое, што і чвэрць.

|| прыметнік: чвэрткавы.

чвэрць назоўнік | жаночы род

  1. Чацвёртая частка цэлага.

    • Ч. года.
  2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год у школе.

    • Усе вучні паспяхова закончылі першую ч.
  3. Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л.).

    • Дзве чвэрці аўса.
  4. Даўняя мера аб’ёму вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (каля 3 л.), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы, а таксама пасудзіна ёмістасцю ў тры літры.

  5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына, што існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы.

  6. Старая мера зямельнай плошчы, роўная О,5 дзесяціны.

  7. Нота працягласцю ў адну чацвёртую частку цэлай ноты (спецыяльны тэрмін).

  8. Адна з чатырох фаз Месяца; вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе (спецыяльны тэрмін).

  9. Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання яе з другой дошкай (спецыяльны тэрмін).

    • Тры чвэрці да смерці (размоўнае жартаўлівае) — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.

|| прыметнік: чвэрцевы.

чвэрцьфінал назоўнік | мужчынскі род

У спартыўных спаборніцтвах: гульня на першынство, якая папярэднічае паўфіналу.

|| прыметнік: чвэрцьфінальны.

чвэрцьфіналіст назоўнік | мужчынскі род

У спартыўных спаборніцтвах: непасрэдны ўдзельнік чвэрцьфіналу.

|| жаночы род: чвэрцьфіналістка.

чвякацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Падаць, стукацца з глухім, мяккім гукам.

|| аднакратны дзеяслоў: чвякнуцца.

|| назоўнік: чвяканне.

чвякаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі.

  2. Ісці па мокрым, гразкім, утвараючы характэрныя гукі.

  3. Тое, што і чаўкаць (у 1 знач.).

  4. Падаць, утвараючы глухі, мяккі гук.

|| аднакратны дзеяслоў: чвякнуць.

|| назоўнік: чвяканне.