Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ці злучнік | часціца

  1. злучнік: размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў, якія па сваім значэнні з’яўляюцца аднолькава магчымымі ці раўназначнымі, указваючы на выбар аднаго з іх.

    • Заўтра будзе дождж ці снег.
    • Хлопчыку гадкоў пяць ці шэсць.
  2. злучнік: размеркавальна-пералічальны. Аб’ядноўвае сказы і члены сказа пры пералічэнні.

    • Ці рана, ці позна, ці зусім не прыйдзе.
  3. Уваходзіць у склад паўторнага пералічальна-размеркавальнага злучніка «ці то…, ці то».

  4. злучнік: далучальны. Ужыв. для далучэння членаў сказа і сказаў з заўвагамі дадатковага характару.

    • Рукі выціралі скарачом ці як яго яшчэ называюць трапкачом.
  5. злучнік: падпарадкавальны. Ужыв. пры даданых сказах з ускосным пытаннем.

    • Мы падумалі, ці не збіраецца на дождж.
  6. часціца: пытальная. Узмацняе пытальны характар.

    • Ці зразумеюць яны нас?

цівун назоўнік | мужчынскі род

Назва розных службовых асоб у Расіі да 17 ст., а таксама наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону.

|| прыметнік: цівунскі.

цік1 назоўнік | мужчынскі род

Нервовы стан, пры якім назіраецца міжвольнае перасмыкванне мышцаў твару, галавы, плячэй.

|| прыметнік: цікозны.

  • Цікозная сутарга.

цік2 назоўнік | мужчынскі род

Шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжыв. для абіўкі мэблі, пашыўкі чахлоў і пад.

|| прыметнік: цікавы.

цік3 назоўнік | мужчынскі род

  1. Дзікарослае дрэва сямейства вербенавых з моцнай драўнінай, расце ў лясной паласе Індыі, Індакітая.

  2. Драўніна гэтага дрэва, якая выкарыстоўваецца ў караблебудаванні.

|| прыметнік: цікавы.

цік-так гукапераймальнае | размоўнае

Пра гукі працуючага гадзіннікавага механізма.

цікаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выглядваць адкуль-н. падглядваць за кім-н., сачыць за кім-н.

  • Ц. з-за вугла.

|| назоўнік: цікаванне.

цікавы прыметнік

  1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

    • Цікавая кніга.
    • Ц. чалавек.
    • Цікавыя факты.
    • Цікава (прыслоўе) расказваць.
  2. Які імкнецца што-н. ведаць, бачыць, даведацца чаго-н.

    • Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.
    • Будзеш цікавая — хутка састарышся (прыказка).
  3. Прыгожы (размоўнае).

    • Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| назоўнік: цікавасць.

цікавіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

    • Ц. планамі на будучае.
  2. Захапляцца кім-, чым-н., імкнуцца да каго-, чаго-н.

    • Ц. музыкай.

цікавіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выклікаць цікавасць, імкненне даведацца пра каго-, што-н.

    • Усіх цікавіла, што ён за чалавек.
  2. Выклікаць захапленне, прыхільнасць да сябе.

    • Яго цікавіла скульптурнае мастацтва.