Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цявіна назоўнік | жаночы род

Сцябліна травы, травінка.

  • Зялёная ц. мятліцы.

|| памяншальная форма: цявінка.

цяг назоўнік | мужчынскі род

Бег, рух.

  • Бягуць няспынным цягам дні.
  • Адным цягам (размоўнае) — без перадышкі.
  • Даць цягу (размоўнае) — уцячы, пабегчы.
  • З цягам часу — праз некаторы час.

цяга назоўнік | жаночы род

  1. Сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца што-н., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).

    • Паравая ц.
    • Конная ц.
  2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.

    • Печ дыміць ад слабай цягі.
  3. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спецыяльны тэрмін).

    • Стрэлачная ц.
  4. У архітэктуры: зроблены з тынку або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.

  5. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.

    • Ц. да навукі.
    • Ц. да цяпла.
  6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: цягавы.

цягавы прыметнік

Які мае адносіны да цягі (у 2 знач.); прызначаны для цягі, перамяшчэння чаго-н.

  • Цягавая сіла.

цягавіты прыметнік

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты.

  • Ц. конь.
  • Ц. работнік.

|| назоўнік: цягавітасць.

цягальны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Які служыць для выцягвання чаго-н. (цяжкасцей, грузаў і пад.).

  • Цягальная лябёдка.

цягамер назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прыбор для вымярэння сілы цягі ў топках, катлах ці вентыляцыйных канструкцыях.

|| прыметнік: цягамерны.

цяганіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Наўмыснае зацягванне якой-н. справы; маруднае рашэнне якога-н. пытання; валакіта.

  • Надакучыла гэта ц., а цяпер пойдзе ц. па судах.

цягацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Валачыся па зямлі.

    • Ланцуг цягаўся па зямлі.
  2. Хадзіць дзе-н. доўга і без патрэбы.

    • Ц. па хатах.
  3. Ездзіць куды-н. неаданаразова з якой-н. мэтай.

    • Ён любіў ц. па замежных краінах.
  4. Заляцацца да каго-н., быць у інтымных адносінах з кім-н.

  5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н., стараючыся перамагчы.

    • Дзе табе з ім ц.!
    • Цягацца за чубы (размоўнае) — біцца.

|| закончанае трыванне: пацягацца.

цягаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і цягнуць з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

  2. Красці.

    • Ліс цягае куранят.
  3. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; размоўнае).

    • Пяты год чаравікі цягае.
  4. Валачы па зямлі.

    • Ц. хустку па зямлі.