Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цьма1 назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што і цемра, цемрадзь.

  2. пераноснае значэнне: Невуцтва, неадукаванасць, некультурнасць.

цьма2 назоўнік | жаночы род

  1. У лікавай сістэме старажытнай Русі: дзесяць тысяч (устарэлае).

  2. Тое, што і процьма.

    • Цьма цьмушчая (размоўнае) — вельмі многа, безліч.

цьмець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Цьмяна гарэць.

    • У зямлянцы цьмела газоўка.
  2. Станавіцца цьмяным, менш выразным, цямнець.

    • Пад раніцу зоркі цьмеюць.
    • Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася (пераноснае значэнне).
  3. Вылучацца сваім цьмяным колерам, цямнела.

цьмяны прыметнік

  1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

  2. Цёмны, пацямнелы.

    • Цьмянае неба.
  3. пераноснае значэнне: Без бляску, невыразны (пра вочы, поглад).

  4. пераноснае значэнне: Без яснага, выразнага сэнсу; мала зразумелы.

    • Цьмяная фармуліроўка.

|| назоўнік: цьмянасць.

цьфу гукапераймальнае | размоўнае

Імітаванне гука пляўка.

  • Цьфу! Абрыдзеў як горкая рэдзька.