Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цурубалка (цырубалка) назоўнік | жаночы род

  1. Прадаўгаваты кавалак дрэва.

    • Цурубалкай ледзь не забіла курыцу.
  2. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай круглай палачкі, падобнай на таўкачык.

    • Кажух зашпілены на цурубалкі.

цыбаты прыметнік

  1. Высокі, хударлявы.

    • Ц. хлопец.
  2. Пра тонкія і доўгія ногі.

    • Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах.

|| назоўнік: цыбатасць.

цыбук1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Полы трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі.

  2. Сцябло.

    • Кукурузныя цыбукі.

цыбук2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Вінаградны чаранок, які выкарыстоўваецца для пасадкі.

цыбулепадобны прыметнік

Па форме і выгляду падобны на цыбулю.

|| назоўнік: цыбулепадобнасць.

цыбульны прыметнік

  1. гл. цыбуля.

  2. Які па смаку, паху нагадвае цыбулю.

    • Цыбульная прыправа.
  3. Падобны па форме на цыбуліну.

    • Цыбульныя купалы цэркваў ззялі на сонцы.

цыбуля назоўнік | жаночы род

  1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

    • Пасадзіць цыбулю.
  2. зборны назоўнік: Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.

    • Зялёная ц.
    • Рэпчатая ц.
  3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.

    • Ц. мядзведжая.

|| памяншальная форма: цыбулька.

|| прыметнік: цыбульны.

  • Сямейства цыбульных (назоўнік).

цыбуліна назоўнік | жаночы род

  1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін.

    • Ц. цюльпана.
  2. Галоўка цыбулі.

    • Пакрышыць цыбуліну ў суп.
  3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма.

    • Ц. воласа.

|| памяншальная форма: цыбулінка.

цыбур назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Сцябло, звычайна полае і пругкае.

  • Цыбуры сланечніку.

цыбік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Скрынка з чаем вагой да двух пудоў.

  • Чай у цыбіках.