Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цуг назоўнік | мужчынскі род

Запрэжка, у якой коні, валы і пад. ідуць гужам або парамі адна за адной.

|| прыметнік: цугавы.

  • Цугавая запрэжка.

цугам прыслоўе

  1. Запрэжкай у дзве або тры пары, гужам.

  2. Гужам, адзін за адным.

    • Жураўлі ляцелі ц.

цуглі назоўнік

Два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня.

|| прыметнік: цуглевы.

цуд назоўнік | мужчынскі род

  1. Штосьці звышнатуральнае, выкліканае паводле рэлігійных уяўленняў боскай сілай.

    • Спадзявацца на ц. (калі няма выйсця, няма ратунку).
    • З цудаў ц.! (пра што-н. незвычайнае).
  2. Нешта здзіўляючае сваёй незвычайнасцю.

    • Цуды гераізму.
  3. выказнік: Надзвычайна добры, непараўнальны.

    • Пагода сёння — ц.!
    • Не кулеш, а — ц.!
    • Цуды ў рэшце (размоўнае жартаўлівае) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.
    • Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыла.

цудадзей назоўнік | мужчынскі род

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым-н.

  • А які ён на кухні ц.!

|| жаночы род: цудадзейка.

цудадзейны прыметнік

  1. Незвычайнай сілы ўздзеяння, які творыць цуды.

    • Цудадзейнае лякарства.
  2. Вельмі прыгожы, чароўны.

    • Цудадзейная музыка.

|| назоўнік: цудадзейнасць.

цудам прыслоўе

Незразумела як, незвычайным чынам, па шчаслівай выпадковасці.

  • Ц. не спазніўся.
  • Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

цудатворац назоўнік | мужчынскі род

  1. У рэлігійных уяўленнях: бажаство, святы, што творыць цуды.

    • У кутку гарэла лампадка перад абразамі цудатворцаў.
  2. пераноснае значэнне: Той, хто робіць што-н. дзіўнае, надзвычайнае.

    • Гэта быў не проста ўрач, а сапраўдны ц.

цудатворны прыметнік

  1. Які творыць цуды (у 1 знач.).

    • Цудатворная крынічка.
  2. Які выклікае што-н. вельмі добрае, незвычайнае (кніжнае).

    • Ц. клімат.
    • Цудатворныя таблеткі.

|| назоўнік: цудатворнасць.

цудоўны прыметнік

  1. Які ўспрымаецца як цуд.

    • Цудоўнае выратаванне.
  2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

    • Ц. будынак.
  3. Багата адораны прыродай.

    • Ц. паэтычнае:
  4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

    • Ц. крыявід.
    • Ц. дзень.
  5. Цікавы, захапляючы.

    • Цудоўная казка захапіла дзяцей.
  6. Прыемны, дзіўны, мілагучны.

    • Ц. голас.
    • Ц. водар ліп.
  7. Багаты, раскошны.

    • Ц. край.

|| назоўнік: цудоўнасць.