Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цокаль назоўнік | мужчынскі род

  1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент.

    • Ц. калоны.
    • Ц. шматпавярховага дома.
  2. Металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: цокальны.

  • Ц. паверх.

цокат назоўнік | мужчынскі род

Гукі цокання, удары ног, капытаў.

  • Ц. падкоў.

цокаць1 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад.

    • Падковы цокаюць па бруку.
  2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак і звяроў).

|| аднакратны дзеяслоў: цокнуць.

|| назоўнік: цоканне.

цокаць2 дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| назоўнік: цоканне.

цопаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і цапаць.

|| аднакратны дзеяслоў: цопнуць.

|| назоўнік: цопанне.

цот назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Гульня, заснаваная на падліку цотных і няцотных ачкоў.

  • Гуляць у ц. і лішку.

цотны прыметнік

Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку, кратны двум.

|| назоўнік: цотнасць.