Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цмакаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Прыцмокваць губамі, языком, выказваючы захапленне або незадаволенасць чым-н.

  • Ну і стрэльба ж у цябе, браце! - цмакаў бывалы паляўнічы.

|| назоўнік: цмаканне.

цмок1 назоўнік | мужчынскі род

У казках і народных паданнях: пачвара ў выглядзе змея, дракона.

  • Асілкі змагаліся з цмокам.

цмок2 выклічнік

  1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.

  2. выказнік: Цмокнуў (размоўнае).

    • Хлопчык ц. у шчаку бабулю.

цмокацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Гучна цалавацца.

|| аднакратны дзеяслоў: цмокнуцца.

|| назоўнік: цмоканне.

цмокаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Утвараць губамі гук, падобны на гук усмоктвання.

  2. Гучна цалаваць (размоўнае).

|| аднакратны дзеяслоў: цмокнуць.

|| назоўнік: цмоканне.